:

Аб візіце дэлегацыі Магілёўскай вобласці ва Усходне-Казахстанскую вобласць

26.08.2026 г.

26 жніўня адбылася афіцыйная сустрэча старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі з Акімам Усходне-Казахстанскай вобласці Рэспублікі Казахстан Нурымбетам Сактаганавым, у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў.

Сустрэчы адбыліся ў вузкім і шырокім складзе.

Суразмоўцы абмяняліся інфармацыяй аб актуальным парадку дня адносін паміж Магілёўскай вобласцю і Усходне-Казахстанскай вобласцю, а таксама абмеркавалі магчымыя перспектыўныя напрамкі.

З удзелам прадстаўнікоў дзелавой супольнасці абодвух бакоў былі праведзены прэзентацыі эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялаў Магілёўскай вобласці.

Па выніках мерапрыемства падпісаны:

Мемарандум паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і акіматам Усходне-Казахстанскай вобласці аб гандлёва — эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве;

План мерапрыемстваў на 2026-2028 гады;

Дарожная карта па рэалізацыі пагаднення паміж Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам і акіматам горада;

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НВП «Атамекен» Усходне-Казахстанскай вобласці і Магілёўскім аддзяленнем БелГПП;

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж АТ «СПК «Ертіс» ВКО і СЭЗ «Магілёў»;

Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Магілёўліфтмаш», АТ «СПК «Ертіс» і ТАА«Лифтэк».

Перамовы на афіцыйным узроўні ў г.Усць-Каменагорску чарговы раз пацвердзілі ўзаемную цікавасць рэгіёнаў да ўмацавання як гандлёва-эканамічнага, так і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці