:

Аб сустрэчы часовага паверанага ў справах Д.Зорына з кіраўніком Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі

19.08.2026 г.

19 жніўня 2026 г. адбылася сустрэча часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Дзмітрыя Зорына з дырэктарам Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрыем Шашко. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі «Зубрагра».

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця культуры земляробства і раслінаводства ў Казахстане, а таксама магчымасці прымянення беларускіх тэхналогій і абсталявання на ўсіх этапах, ад падрыхтоўкі глебы і пасеву да збору ўраджаю.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб працягу ўзаемадзеяння інстытута з казахстанскімі партнёрамі па адаптацыі беларускіх методык і распрацовак у галіне глебазнаўства да кліматычных і прыродных умоў Казахстана і Цэнтральнай Азіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці