:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Багданава са Старшынёй ЦВК Беларусі І.Карпенка

23.08.2026 г.

23 жніўня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў сустрэўся са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігарам Карпенкам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вопыт правядзення выбарчых кампаній дзвюх краін, асаблівасці нацыянальных заканадаўстваў, якія забяспечваюць празрыстасць выбараў, адкрытыя і роўныя ўмовы для кандыдатаў у перыяд агітацыі, магчымасць для выбаршчыкаў азнаёміцца з рэальнымі праграмамі прэтэндэнтаў і зрабіць усвядомлены выбар, а таксама разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ЦВК падчас правядзення наглядальных місій.

Кіраўнік дыпмісіі азнаёміў кіраўніка ЦВК з дынамікай двухбаковых адносін нашых краін, уключаючы палітычныя, гандлёва-эканамічныя, гуманітарныя і культурныя аспекты. Сумесна наведалі аб'екты, якія рэалізуюць беларускую прадукцыю ў Астане, дзе азнаёміліся з харчовым і нехарчовым асартыментамі, правялі гутаркі з персаналам і пакупнікамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці