Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Казахстане А.Багданава са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама А.Ісачанка
25.08.2026 г.25 жніўня 2026 г. у пасольстве Беларусі ў Казахстане адбылася афіцыйная сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксея Багданава са старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Ісачанкам.
У перамовах узялі ўдзел кіраўніцтва Бабруйскага гарвыканкама, камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага аддзялення БелГПП, СЭЗ «Магілёў», ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лохва», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» і ААТ «Магілёўліфтмаш».
Суразмоўцы абмяняліся інфармацыяй аб актуальным стане і перспектывах беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прадстаўнікі дзелавой супольнасці інфармавалі аб прадпрымаемых мерах па нарошчванні экспарту тавараў у Казахстан.
Бакі дамовіліся аб далейшым паглыбленні міжрэгіянальнага беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.
Па выніках мерапрыемства, кіраўнікі ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Фарэлевае гаспадарка» «Лохва» і СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» падпісалі шэраг знешнегандлёвых кантрактаў з казахстанскімі партнёрамі на суму 6,8 млн. даляраў.